BE RU EN

Украіна вядзе перамовы аб санкцыях для Чарнаморскіх партоў РФ

  • 21.07.2018, 12:39

Расейцы жорстка паплацяцца за будаўніцтва Керчанскага моста.

Украіна вядзе перамовы з амерыканскімі і еўрапейскімі партнёрамі аб увядзенні санкцый у дачыненні да Чарнаморскіх партоў РФ праз блакаду Азоўскага мора, падчас якой РФ спыняюць судны якія ідуць у/з украінскіх партоў. Пра гэта ў эфіры "112 Украина" паведаміў міністр інфраструктуры Украіны Уладзімір Амелян.

"Мы праводзім перамовы з нашымі еўрапейскімі, амерыканскімі партнёрамі, каб адпаведныя санкцыі былі ўжытыя і да Чарнаморскі партоў РФ праз блакаду Азоўскага мора і ўкраінскіх партоў ў Азоўскім моры", - адзначыў Амелян.

Ён таксама дадаў, што РФ жорстка заплаціць жа за будаўніцтва Керчанскага моста, адзначыўшы, што санкцыйная хваля супраць Расеі пакуль толькі павялічваецца.

"Апошні разгляд у Кангрэсе ЗША аб пашырэнні санкцыйнага спісу і наогул магчымасці прызнання Расеі як краіны, якая спансуе тэрарызм - больш, чым адэкватны адказ на ўсе бясчынствы РФ. Мы бачым, што ўжо 6 чалавек з ЕЗ, якія былі датычныя да пабудовы гэтага моста, ужо знаходзяцца пад санкцыямі", - сказаў Амелян.

Раней мы пісалі пра тое, як абвастраецца сітуацыя ў Азоўскім моры паміж Расеяй і Украінай. Памежнікі РФ спыняюць замежныя судны, якія ідуць у парты Бярдзянска і Марыупаля для працяглых даглядаў. Акрамя таго, Расея ўзмацняе сваю вайсковую прысутнасць на Азове. На думку экспэртаў, справа ідзе да поўнай блакады Азоўскага мора.

Раней ветэран замежнай выведкі Украіны генерал-лейтэнант Васіль Богдан заявіў, што сваімі дзеяннямі Расея спрабуе зладзіць Украіне эканамічную блакаду ў моры. На ягоную думку, гэта можа істотна паўплываць на марскі гандаль, эканоміку ў гэтым рэгіёне, а таксама выліцца ў сацыяльнае напружанне і акцыі пратэсту, чаго і дамагаецца Масква.

Апошнія навіны