BE RU EN

Служба бяспекі Трампа праверыла футбольны мяч, падораны Пуціным

  • 21.07.2018, 11:09

Пра вынікі праверкі не паведамляецца.

Футбольны мяч, які прэзідэнту ЗША Дональду Трампу падарыў прэзідэнт Расеі Уладзімір Пуцін, прайшоў праверку службы бяспекі амэрыканскага лідара, паведамляе Business Insider.

Выданне адзначае, што гэта стандартная працэдура, якую праходзяць усе падарункі, атрыманыя прэзідэнтам ЗША.

16 ліпеня ў часе супольнай прэс-канферэнцыі ў Гельсінках расейскі прэзідэнт уручыў Трампу афіцыйны мяч чэмпіянату свету ў футболе, які прайшоў у Расеі. Пуцін сказаў амэрыканскаму лідару, што цяпер ЗША ў 2026 годзе мае прыняць у сябе частку матчаў чэмпіянату свету ў футболе.

Апошнія навіны