BE RU EN

Няўзораў: Адзіны метад развязання праблемы «ДНР» - гэта добры, ёмісты выцвярэзнік

  • 20.07.2018, 20:35

Ніякага тлумачэння стварэння «ДНР», акрамя алкагалізму верхаводаў ваеўнікоў, не існуе.

Створаная ваеўнікамі на Данбасе "ДНР" канечне будзе распушчаная, аднак не ўсе разумеюць, як гэта можна зрабіць. Пра гэта ў эфіры радыёстанцыі "Эхо Москвы" распавёў расейскі публіцыст Аляксандр Няўзораў.

"Мне падаецца гэта вельмі простай справай, вельмі зразумелай. Вядома, што адзіны метад развязання [праблемы] "ДНР"- гэта добры, ёмісты выцвярэзнік, бо менавіта ў выцвярэзніку скончыцца "ДНР", бо калі мы будзем аналізаваць патрэбу гэтага дзіўнага ўтварэння, ніякага тлумачэння, апраўдання, акрамя алкагалізму, мы ўсё адно не знойдзем і не выявім", - падкрэсліў ён.

Публіцыст дадаў, што ў выцвярэзнік трэба будзе "заладаваць" усё так званае кіраўніцтва "ДНР", каб вывесці іх з стану, у якім яны цяпер знаходзяцца.

"Яны выйдуць і скажуць: "Халера, а што гэта наогул было? А навошта гэта было і каму гэта будзе трэба?" І тады людзі будуць жыць, а не курчыцца пад абстрэламі, бо цяпер яны не жывуць менавіта з гэтай прычыны", - падагуліў Няўзораў.

Апошнія навіны