BE RU EN

Атручанага «Навічком» у Эймсбэры мужчыну выпісалі з лякарні

  • 20.07.2018, 20:01

Чарльз Роўлі і ягоная сяброўка Дон Стэрджэс патрапілі ў шпіталь у канцы чэрвеня.

Брытанец Чарльз Роўлі, атручаны нэрвова-паралітычным рэчывам «Навічок» у Эймсбэры, выпісаны са шпіталя ў Солсбэры.

Пра гэта, як перадае тэлеканал Sky News, паведаміла кіраўніца аддзялення сястрынскага догляду клінікі Лорні Уілкінсан.

Роўлі і ягоная сяброўка Дон Стэрджэс патрапілі ў шпіталь у канцы чэрвеня. У іх дыягнаставалі атручэнне нэрвова-паралітычным рэчывам. Пазней Стэрджэс памерла.

У доме Роўлі, як паведамляе брытанская паліцыі, выявілі пляшку з-пад «Навічка».

Апошнія навіны