BE RU EN

Польшча пастанавіла паскорыць набыццё ракетнага комплексу ў ЗША

  • 20.07.2018, 19:12

У Польшчу будзе прывезены ракетны комплекс, здольны трапляць у мэту на адлегласці да 300 кіламетраў.

Міністэрства нацыянальнай абароны Польшчы пастанавіла паскорыць працэс набыцця ў ЗША ракетнага комплексу далёкага радыусу дзеяння, гаворыцца ў паведамленні польскай вайсковай установы.

«Пастановай міністра абароны Марыюша Блашчака ў мэтах паскарэння пастаўкі дывізійных баявых модуляў пускавых установак ракетных комплексаў Homar Міністэрства абароны пастанавіла спыніць працэс, які доўжыцца ў адпаведнасці з прынятай у 2015 годзе працэдурай, і неадкладна пачаць перамовы з амерыканскім урадам», – гаворыцца ў паведамленні.

«Змена формулы і паскарэнне праграмы Homar забяспечаць своечасовую пастаўку абсталявання і баявыя магчымасці ракетных войскаў і артылерыі ў гэтай галіне», – адзначаюць польскія вайскоўцы.

На гэтым тыдні дэлегацыя Мінабароны на чале з намеснікам міністра Себасцянам Хвалько, адказным за тэхнічную мадэрнізацыю Войска польскага, скіруецца ў ЗША, каб пачаць перамовы ў пытанні рэалізацыі праграмы Homar, паведамляе Мінабароны.

Апошнія навіны