BE RU EN

Карлесу Пучдэмону дазволена пакінуць Нямеччыну

  • 20.07.2018, 18:55

Раней Вярхоўны суд Гішпаніі скасаваў міжнародны ордар на арышт Пучдэмона.

Пасля адмовы органаў юстыцыі Італіі ад патрабавання экстрадаваць лідара каталонскіх сепаратыстаў Карлеса Пучдэмона з Нямеччыны, вярхоўны зямельны суд федэральнай зямлі Шлезвіг-Гальштэйн скасаваў пастанову пра экстрадыцыю Пучдэмона. "Гэта азначае, што спадар Пучдэмон можа пакінуць Нямеччыну", – заявіла прадстаўніца суда ў пятніцу, 20 ліпеня. Справа пра экстрадыцыю Пучдэмона з ФРГ у Гішпанію афіцыйна закрытая, паведамляе DW.

Напярэдадні Вярхоўны суд у Мадрыдзе адклікаў міжнародны ордар на арышт Карлеса Пучдэмона і адмовіўся ад намеру дамагчыся ягонай выдачы. Суд абгрунтаваў свае дзеянні пастановай нямецкіх органаў юстыцыі, якія прызналі дапушчальнай экстрадыцыю Пучдэмона ў Гішпанію толькі паводле абвінавачвання ў растраце дзяржаўных сродкаў, але не ў мяцяжы. Гэта азначала, што ў Гішпаніі Пучдэмона маглі судзіць толькі паводле значна меншага сур'ёзнага абвінавачвання.

Карлес Пучдэмон знаходзіцца ў полі зроку гішпанскіх органаў юстыцыі як арганізатар несанкцыянаванага рэферэндуму пра незалежнасць Каталоніі ў кастрычніку 2017 года. Пасля правалу рэферэндуму ён уцёк у Бельгію, аднак у сакавіку быў арыштаваны на падставе міжнароднага ордара, калі праязджаў праз тэрыторыю Нямеччыны.

Апошнія навіны