BE RU EN

У Польшчы працуюць 1,5 мільёна замежнікаў з-за ўсходняй мяжы

  • 20.07.2018, 16:25

З іх больш за 430 тысячаў плацяць унёскі ў Фонд сацыяльнага страхавання.

Паводле ацэнкі Міністэрства працы, сям'і і сацыяльнай палітыкі, у Польшчы працуюць 1,5 мільёна замежнікаў з Украіны, Беларусі, Расеі, Арменіі, Грузіі і Малдовы. Больш за 430 тысячаў з іх застрахаваныя і плацяць унёскі ў адпаведны фонд, паведамляе «Радыё Польшча».

Такім чынам папаўняецца Фонд сацыяльнага страхавання (ZUS), з якога выплачваюцца пенсіі.

Унёскі на пенсійнае страхаванне выплачваюць супрацоўнікі і працадаўцы. Страхавыя ўнёскі на выпадак хваробы ўносяцца непасрэдна супрацоўнікамі, а ад няшчасных выпадкаў – працадаўцамі. Унёскі паступаюць ад асобаў, якія працуюць з дамовай аб найманні або на падставе працоўнай дамовы, часовай ці сталай.

Замежнікі, якія прыбываюць у Польшчу, працуюць на розных умовах. Першая група – гэта асобы, якія атрымалі дазвол на працу, другая – сезонныя супрацоўнікі, у трэцюю групу ўваходзяць людзі, якія прыязджаюць у Польшчу на кароткачасовыя перыяды працы. Галоўным чынам гэта грамадзяне Украіны, Беларусі, Расеі, Арменіі, Грузіі і Малдовы.

Апошнія навіны