BE RU EN

Залева затапіла вуліцы Віцебска

  • 19.07.2018, 21:54

Залева з навальніцамі абрынулася на горад у другой палове дня.

Лівень падтапіў вуліцы і гандлёвыя аб'екты ў Віцебску.

Залева з навальніцамі абрынулася на горад у другой палове дня. У абласным цэнтры падтапіла Полацкі і Смаленскі рынкі, гандлёвы цэнтр «Карона», некаторыя вуліцы, паведамляе nn.by.

Да ратавальнікаў звярнуліся некалькі грамадзян для адпампоўкі вады з прыватнага падворка, пад'езда жылога дома і з часткі вуліцы Жасткова.

ФОТА: «ТЫПОВЫ ВІЦЕБСК»
ФОТА: «ТЫПОВЫ ВІЦЕБСК»
ФОТА: «ТЫПОВЫ ВІЦЕБСК»
ФОТА: «ТЫПОВЫ ВІЦЕБСК»
ФОТА: «ТЫПОВЫ ВІЦЕБСК»
ФОТА: «ТЫПОВЫ ВІЦЕБСК»

Апошнія навіны