BE RU EN

Матч на стадыёне «Дынама» разам з сагнанымі гледачамі наведала больш за 13 тысяч чалавек

  • 19.07.2018, 21:29

Ідэолагі папрацавалі на славу.

За матчам «Дынама» Менск - «Дэры Сіці», які праходзіў на стадыёне «Дынама», назірала 13750 гледачоў, паведамляе «Трибуна».

Умяшчальнасць абноўленай арэны - 22 234 чалавекі.

Такім чынам, сустрэча стала самай наведвальнай хатняй гульнёй для беларускіх клубаў у еўракубках з 2012 года.

Нагадаем, 20 лістапада 2012 года на стадыёне «Дынама», да закрыцця яго на рэканструкцыю, хатні матч 5-га тура групавога раўнду Лігі чэмпіёнаў праводзіў БАТЭ і саступіў «Лілю» (0:2). За сустрэчай назірала 22810 заўзятараў.

Агульная ўмяшчальнасць новай «Барысаў-Арэны» - 13121 чалавек.

Як раней паведамляў Charter97.org, квіткі на матч «Дынама» Менск - «Дэры Сіці» раздавалі бясплатна праз упраўленне ідэалагічнай работы выканкама. Такое запаўненне стадыёна выклікала абурэнне ў заўзятараў, якія куплялі квіткі ці сезонныя абанементы.

ФОТА ВОЛІ АФІЦЭРАВАЙ
ФОТА ВОЛІ АФІЦЭРАВАЙ
ФОТА ВОЛІ АФІЦЭРАВАЙ
ФОТА ВОЛІ АФІЦЭРАВАЙ
ФОТА ВОЛІ АФІЦЭРАВАЙ
ФОТА ВОЛІ АФІЦЭРАВАЙ
ФОТА ВОЛІ АФІЦЭРАВАЙ
ФОТА ВОЛІ АФІЦЭРАВАЙ
ФОТА ВОЛІ АФІЦЭРАВАЙ
ФОТА ВОЛІ АФІЦЭРАВАЙ
ФОТА ВОЛІ АФІЦЭРАВАЙ

Апошнія навіны