Менскае «Дынама» выйшла ў другі раўнд Лігі Еўропы
- 19.07.2018, 20:15
У паўторным матчы менчукі саступілі «Дэры Сіці», але па суме дзвюх сустрэч змаглі прайсці далей.
У паўторнай сустрэчы стартавага кваліфікацыйнага раўнду Лігі Еўропы менскае «Дынама» на аднайменным стадыёне саступіла «Дэры Сіці» - 1:2, паведамляе pressball.by.
Нягледзячы на гэту паразу, сталічны клуб працягне выступ у гэтым розыгрышы, бо тыднем раней на выездзе атрымаў перамогу з лікам 2:0.
ДЫНАМА Мн - ДЭРЫ СІЦІ - 1:2
ДЫНАМА Мн: Ігнатовіч, Швецоў, Яхая, Быкаў (к), Нікаліч, Сарока (Ф.Іваноў, 63), Салавей (Хвашчынскі, 68), Жаўнерчык, Сачыўка, Бягуноў, Гурэнка (Астравух, 84).
Запасныя: Гарбуноў, Галавіч, Ксенофонтаў, М.Іваноў.
ДЭРЫ СІЦІ: Д. Дахерці (к), Сібарн, Макэнеф, Сплэйн, Макдонаг, Роры Хейл, Рой, Фіск (Б.Дахерці, 89), Пірс, Коўл, Шылз (Ронан Хейл, 71).
Запасныя: Граймс, Патэрсан, Тоул, Дэлап, Лог.
Галы: 0:1 - Рой (8). 1:1 - Сачыўка (28). 1:2 - Ронан Хейл (75).
Папярэджання: Пірс (48), Сплэйн (53), Ронан Хейл (87).
Першы матч - 2:0.