BE RU EN

Італьянцы завозяць аўто з Беларусі, каб не плаціць падаткі

  • 19.07.2018, 18:07

У Турыне фінансавая паліцыя канфіскавала ў грамадзян Італіі некалькі дарагіх аўтамабіляў з беларускімі, албансімі і ўкраінскімі нумарамі.

Пра гэта паведамляе belmir.by са спасылкай на агенцтва ANSA.

Аўто яны куплялі за межамі Еўразвязу, каб зэканоміць на мясцовым аўтамабільным падатку і страхаванні, пры гэтым ухіляючыся ад мыт, бо рэгістрацыя заставалася замежнай.

Цяпер канфіскаваныя аўтамабілі вернуць толькі пасля выплаты падаткаў. Кіроўцы атрымалі таксама штрафы сумаю больш чым на 6 тысяч еўраў.

Новы напрамак кантрабанды знаходзіцца пад асаблівым кантролем фінансавай паліцыі Турына, паведамляе ANSA. У апошнія дні яна ўзмацніла кантроль на галоўных вуліцах горада і ў ваколіцах.

Апошнія навіны