BE RU EN

Пяць краін далучыліся да падаўжэння санкцый ЕЗ у дачыненні да Крыма

  • 18.07.2018, 19:35

Чарнагорыя, Албанія, Нарвегія, Грузія і Украіна падтрымалі працяг санкцый ЕЗ у дачыненні да Крыма.

Пра гэта гаворыцца ў заяве высокай прадстаўніцы ЕЗ, паведамляе eurointegration.com cа спасылкай на прэс-службу Рады ЕЗ.

18 чэрвеня 2018 Рада ЕЗ працягнула абмежавальныя меры па Крыме да 23 чэрвеня 2019 года. Краіны-кандыдаты Чарнагорыя і Албанія, а таксама Нарвегія, сябры Еўрапейскай зоны свабоднага гандлю, а таксама Грузія і Украіна, падтрымалі гэтыя меры", - гаворыцца ў заяве.

18 чэрвеня Рада ЕЗ наважыла працягнуць на год забарону на інвестыцыі ў акупаваны Крым.

Санкцыі ЕЗ уключаюць забарону на імпарт у ЕЗ тавараў з Крыма і Севастопаля; інвестыцыі ў Крым або Севастопаль; турыстычныя паслугі ў Крыме і Севастопалі, між іншым, еўрапейскія круізныя лайнеры не могуць заходзіць у крымскія парты; экспарт пэўных тавараў і тэхналогій у Крым, між іншым, у сферы транспарту, тэлекамунікацый і энэргетыкі.

Апошнія навіны