BE RU EN

Беларусі дазволілі стрымліваць кошты цукру яшчэ 160 дзён

  • 18.07.2018, 19:19

Раней Беларусь скардзілася на нізкія кошты цукру з РФ.

Калегія ЕЭК у сувязі са зваротам Беларусі ўзгадніла падаўжэнне тэрміну дзяржаўнага рэгулявання коштаў белага цукру ў краіне на 160 дзён - да 23 снежня 2018 года.

Пра гэта гаворыцца ў прэс-рэлізе на сайце калегіі.

Раней Беларусь пастановай Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю ад 4 снежня 2017 г. №60 устанавіла гранічныя мінімальныя кошты на крышталічны цукру.

На 180 дзён - з 17 студзеня да 15 ліпеня гэтага года - было ўведзенае часовае дзяржаўнае рэгуляванне адпускных і раздробных коштаў на белы цукар і абмежаваны ўзровень межавай гандлёвай надбаўкі да 15 адсоткаў.

Падаўжэнне тэрміну заклікана ліквідаваць негатыўны ўплыў няроўнасці коштаў белага цукру на ўнутраным рынку краіны, якія ўсталёўваюцца мясцовымі і замежнымі вытворцамі, праз яго перавытворчасць у ЕАЭС і свеце.

Апошнія навіны