BE RU EN

Пуцін баіцца «Расеі будучыні»

  • 18.07.2018, 18:09

Міністэрства юстыцыі РФ прыпыніла рэгістрацыю партыі прыхільнікаў Аляксея Навальнага.

Міністэрства юстыцыі РФ прыпыніла рэгістрацыю партыі «Расея будучага» прыхільнікаў Аляксея Навальнага. Пра гэта расейскі апазіцыянер паведаміў у сваім блогу, апублікаваўшы адпаведнае заключэнне Мінюста РФ.

Са слоў Навальнага, падставы для адмовы ў рэгістрацыі, прыведзеныя міністэрствам у дакуменце, надуманыя і супярэчлівыя.

«Мы ўсе гэтыя «парушэнні» ліквідуем, збяром новы з'езд, пасля ліквідацыі падстаў прыпынення рэгістрацыі нашу партыю абавязаны зарэгістраваць. У сваёй праваце мы ўпэўненыя. Ілюзіяў у нас няма. Пуцін не хоча рэгістраваць партыю, якая паб'е яго «Адзіную Расею», - сказаў Навальны.

Аляксей Навальны спрабуе зарэгістраваць уласную партыю пад рознымі назвамі з 2012 года, але ўжо сёмым разам атрымлівае адмову Мінюста.

Устаноўчы з'езд новага партыйнага аб'яднання «Расея будучыні» адбыўся 19 траўня.

Апошнія навіны