«UBER Gondola на Рэвалюцыйную, калі ласка»
- 18.07.2018, 16:47
Рэакцыя менчукоў на патопы на пешаходных вуліцах.
За апошні тыдзень адрэстаўраваныя Рэвалюцыйную і Камсамольскую затаплівала ўжо тройчы. «Менская спадчына» сцвярджае, што прычына ў калектары на Нямізе, які «не спраўляецца са сцёкавымі водамі», піша the-village.me.
«Менскпрамбуд» наракае на вадавод, не здольны хутка прапусціць такія аб'ёмы вады, і абяцае перанакіраваць патокі ва ўжо згаданы калектар.
А пакуль улады спрачаюцца, хто вінаваты, уладальнікі ўстаноў на пешаходных вуліцах ратуюцца мяшкамі з пяском і закупляюцца качкамі для ваннаў. Журналісты сабралі рэакцыю сацыяльных сетак на затапленне Рэвалюцыйнай і Камсамольскай.