BE RU EN

Польшча атрымае $82 мільярды ад Еўразвязу

  • 18.07.2018, 12:53

Урад краіны падпісаў больш за 37 тысяч дамоваў.

Міністэрства развіцця і інвестыцый Польшчы паведаміла, што да 15 ліпеня было падпісана 37 310 дамоваў аб частковым фінансаванні праектаў з еўразвязавых фондаў на агульную суму 196 млрд 600 мільёнаў злотых (45,72 мільярда еўра). Гэта складае 58,6% кошту ўсіх прызначаных для Польшчы сродкаў з ЕЗ на 2014-2020 гады, паведамляе «Радыё Польшча».

Ахвотных атрымаць частковае фінансаванне з ЕЗ было значна больш. Паводле звестак Міністэрства развіцця і інвестыцый, да сярэдзіны ліпеня гэтага года было пададзена 87 945 заяў на агульную суму 536,8 млрд злотых (124 840 000 000 еўраў).

Згодна з фінансавай перспектывай ЕЗ на 2014-2020 гады, Польшча атрымае 82,5 мільярда еўраў у рамках палітыкі згуртавання.

Апошнія навіны