BE RU EN

У Менску загінуў 20-гадовы кіроўца, за якім гналася ДАІ

  • 18.07.2018, 12:04

У аўто кіроўца быў з трыма незнаёмымі дзяўчатамі.

У ноч на 18 ліпеня ў цэнтры Менска кіроўца «Опеля» рэзнуўся ў асвятляльную мачту і загінуў. Ён спрабаваў схавацца ад пераследу ДАІ, піша nn.by.

Супрацоўнікі ДАІ заўважылі «Опель Амега З» а 2:45, калі на праспекце Машэрава кіроўца праехаў пешаходны пераход на чырвоны сігнал святлафора. Парушальніка спрабавалі дагнаць, але ён заехаў у двор, яшчэ некалькі разоў праехаў на чырвонае і выехаў на сустрэчную... Адзначым, што пры гэтым кіроўца не забываў паказваць паваротнікі.

Пераслед скончыўся на вуліцы Даўгабродскай. «Опель» занесла, і аўтамабіль рэзнуўся ў асвятляльную мачту. 21-гадовы кіроўца загінуў.

Ягоныя пасажыры - 21-гадовы хлопец, а таксама тры дзяўчыны ўзростам 21 год, 18 гадоў і 17 гадоў, - шпіталізаваныя. Цяпер у шпіталі застаецца толькі адна з іх.

Са слоў пасажыраў, з кіроўцам яны былі знаёмыя некалькі гадзін, разам ужывалі алкаголь. Праводзіцца праверка.

Апошнія навіны