BE RU EN

Непагадзь у Менску: зноў паваленыя дрэвы і сарваныя дахі

  • 17.07.2018, 21:18

Непагадзь другі дзень запар выпрабоўвае сталіцу на трываласць.

У зводцы МНС зноў паваленыя дрэвы і затопленая Рэвалюцыйная. Сацыяльныя сеткі мільгаюць фота і відэа разгулу стыхіі.

На вуліцы Максіма Танка дрэва павалілася на прыпаркаванае аўто. Вецер таксама паваліў гандлёвыя палаткі і сарваў частку даху крамы «Глобус».

Фото: Павел Яхонт
Фото: Павел Яхонт

Зноў дасталася ўстановам на Рэвалюцыйнай. Адпампоўваць ваду сюды прыбылі ратавальнікі.

«Паплыла» і Зыбіцкая.

Апошнія навіны