BE RU EN

Парламент Літвы прадае аўтамабілі, што не выкарыстоўваюцца

  • 17.07.2018, 19:05

У аўкцыёне могуць удзельнічаць усе ахвочыя.

Парламенцкая канцылярыя прадае з аўкцыёну аўтамабілі, што не выкарыстоўваюцца. Пасля ўнутранага аўдыту было рашэнне адмовіцца ад часткі аўтамабіляў, бо яны маюць патрэбу ў большым доглядзе, а гэта каштуе нятанна, паведамляе delfi.lt са спасылкай на lrt.lt.

З аўкцыёну прададуць і аўтамабіль, на якім вазілі тагачаснага спікера парламента Літвы Чэславаса Юршэнаса. Усяго прададуць 16 старых BMW, Volkswagen і Audi і адзін аўтапагрузчык.

Падкрэсліваецца, што ўсе аўтамабілі ў добрым стане, аднак тэрмін дзеяння тэхагляду некаторых ужо мінуў. Мінімальны пачатковы кошт - 800 еўраў, самы дарагі аўтамабіль ацэнены ў 4000 еўраў.

Паводле звестак парламенцкай канцылярыі, пачатковы кошт устанавіла спецыяльная камісія, а ў аўкцыёне могуць удзельнічаць усе ахвочыя, якія пройдуць рэгістрацыю і заплацяць за ўдзел.

Пасля продажу гэтых аўто ў гаражы парламента застанецца 44 аўтамабілі, іх утрыманне абыходзіцца ў 1 млн. еўраў у год.

Апошнія навіны