BE RU EN

У Барысаве будаўнікам не плацяць заробкі з верасня 2017 года

  • 17.07.2018, 18:30

Пра гэта паведаміў працаўнік адной з будаўнічых арганізацый.

Вось ужо больш за год звесткі пра прадпрыемствы, якія маюць пратэрмінаваную запазычанасць у выплаце заробкаў, не публікуюцца афіцыйнай статыстыкай. Аднак гэта не азначае, што такіх прадпрыемстваў ужо няма. Праблема з затрымкамі выплат працягвае існаваць. Пра гэта ёсць нямала сведчанняў, піша ex-press.by.

Адно з апошніх - кароткая інфармацыя прэс-службы Мінаблвыканкама пра жывую лінію, якую ў мінулую пятніцу, 14 ліпеня, правяла старшыня Менскага абласнога савета «дэпутатаў» Наталля Якубіцкая.

Між іншым, паведамляецца, што «кіраўніца разбіралася з нявыплатай заробкаў у Барысаве (паскардзіўся супрацоўнік адной з будаўнічых арганізацый горада, што не атрымліваў запрацаванае ўзнагароджанне з верасня 2017 г.)».

Апошнія навіны