BE RU EN

Forbes: Літвa - гэта цудоўная краіна, якую варта наведаць

  • 17.07.2018, 17:33

Амерыканец распавёў пра свае ўражанні пасля паездкі ў Літву.

У выданні Forbes амерыканец Джым Добсан падзяліўся сваімі ўражаннямі пасля паездкі ў Літву, піша Delfi.

Аўтар артыкула больш за ўсё часу правёў у Вільні. Ён сказаў, што для таго, каб зразумець «Літву і яе гісторыю ціску звонку, а таксама - якімі трывалымі сталі людзі, трэба капнуць глыбей», кароткага візіту ў краіну, які выбірае большасць турыстаў, не хопіць.

Госць хваліў літоўскія стравы і падкрэсліў, што перад тым, як даследаваць Вільню, трэба пазнаёміцца з яе драматычнай гісторыяй, якую яму распавяла «адна з найлепшых гідаў» горада.

«Мы гадзінамі блукалі па гарадскіх вуліцах, брукаваных камянямі ...> заходзілі ў невялікія кавярні. ...> У Вільні адчуваецца сімвалічная энэргія - моладзевая, жывая сцэна мастацтва змешваецца з гісторыяй, архітэктурай, паважанае мінулае. Унікальная энэргетыка трансфармуе гэты горад , у якім жывуць звычайна спакойныя, асцярожныя жыхары, што калісьці з асцярогай ставіліся да старонніх.

Яны - гасцінныя людзі, поўныя творчай энэргіі. ...> Шпацарамі па горадзе, у якім ёсць шмат прыкладаў нямецкай готыкі, італьянскага барока, французскай класічнай архітэктуры і праваслаўных цэркваў, актывізуюцца розныя пачуцці. Наш шпацыр завяршыўся ля маляўнічай царквы Св. Ганны, якая стаіць побач з Віліяй, потым мы наведалі раён Ужупіс. Гэта раён з дамамі багемных мастакоў, там шмат мастацкіх галерэй і майстэрняў, творы мастацтва ўпрыгожваюць нават каменную набярэжную».

ФОТА: K.ŠATŪNO

Добсан быў рады, што змог убачыць у Вільні Далай-ламу: «Быў асаблівы момант, калі Далай-лама дакрануўся да майго ілба і блаславіў мяне. Хто мог падумаць, што я, аб'ехаўшы ўвесь свет, нават Індыю, сустрэчу Далай-ламу ў Літве?»

Напэўна, нічога дзіўнага няма ў тым, што госцю спадабаліся і Трокі. «Тракайскі замак - адзіны замак ва Усходняй Еўропе, які стаіць на беразе возера, гэты гатычны замак стаў прытулкам ВКЛ, а ў XVI ст. яго зрабілі турмой для высакародных грамадзян. Цяпер у замку дзейнічае музей, гэта адно з самых вядомых месцаў у Літве, якое павінны ўбачыць усе», - піша Добсан.

ФОТА: DELFI/DOMANTAS PIPAS

Яго паездку ўвянчаў палёт на паветраным шары разам з музыкам Юргіс Дыджулісам. Добсан не шкадаваў кампліментаў на ягоны адрас і назваў адным з самых творчых людзей, якіх ён сустракаў у сваім жыцці.

Апошнія навіны