Сіноптыкі: Заўтра зноў чакаюцца дождж і маланкі
- 17.07.2018, 16:44
Трэці дзень запар сіноптыкі абвяшчаюць аранжавы ўзровень небяспекі.
У Менску і іншых гарадах ў сераду, 18 ліпеня, зноў магчымыя падтапленні. Сіноптыкі абяцаюць навальніцы, абвешчаны аранжавы ўзровень небяспекі.
У дзённы час 18 ліпеня на большай частцы тэрыторыі чакаюцца навальніцы. У Менску ўдзень таксама чакаецца навальніца, паведамляе tut.by са спасылкай на Белгідрамет Мінпрыроды.
У сераду ўначы месцамі, удзень на большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы. Тэмпература паветра мінімальная ўначы складзе 14... 19°С, максімальная ўдзень - + 23... 29°С.
Сіноптыкі абвяшчаюць штармавое папярэджанне трэці дзень запар. Праз моцныя дажджы здарыліся падтапленні ў Берасці і Менску. Праз непагадзь у сталіцы упаў рэкламны шчыт, у Горках сарвала дах бальніцы, паваленыя дрэвы. Сіноптыкі прагназуюць няўстойлівае надвор'е на гэтым тыдні.