BE RU EN

«Нічога немагчыма аплаціць, кажуць, праблемы ва ўсёй краіне»

  • 17.07.2018, 16:29

У працы АРІП адбыўся збой, кліенты банкаў не могуць здзейсніць плацяжы.

Чытач onliner.by з Навагрудка прыйшоў сёння ў «Беларусбанк», але аплаціць нічога не змог. У касе яму сказалі, што ідуць збоі ва ўсёй краіне. Як высветлілася, бяда не толькі у «Беларусбанка», а ва ўсіх банкаў краіны: збой адбываецца ў сістэме адзінай разліковай інфармацыйнай прасторы.

На гэты момант нельга здзейсніць ніякіх плацяжоў, ні ў мабільным банкінгу, ні ў інтэрнэт-банкінгу. Пры спробе, да прыкладу, закінуць грошы на тэлефон праз АРІП дадатак выдае «Няма звестак пра аплату».

- Так, сапраўды, цяпер назіраецца запаволенне у працы сістэмы, - распавялі Onliner.by ў АРІП. - тэхнічныя спецыялісты працуюць над аднаўленнем працаздольнасці. Мы прыносім прабачэнні за часовыя нязручнасці.

Колькі часу зоймуць тэхнічныя працы, у АРІП не змаглі адказаць, але запэўнілі, што гаворка не ідзе пра працяглыя працы.

Дадатковую інфармацыю аб аднаўленні працаздольнасці сістэмы абяцалі размясціць на афіцыйным сайце.

Апошнія навіны