BE RU EN

Дзёрзкая акцыя ў Кобрыне: патрыёты паказалі сапраўднае аблічча Суворава

  • 17.07.2018, 13:23

На мурах музэя расейскага военачальніка з'явілася маштабнае графіці.

У самым цэнтры Кобрына на мурах так званага «вайскова-гістарычнага музэя Суворава» з'явілася маштабная інсталяцыя, паведаміў Charter97.org чытач.

«Мэтай гэтай акцыі было паказаць сапраўднае аблічча і злавесную ролю ў гісторыі Беларусі «вялікага генералісумуса». З іроніі лёсу Кобрын, адзін з найболее пацярпелых ад сувораўскага нашэсця беларускіх гарадоў, цяпер мае некалькі вуліц, паркаў, музэяў, гатэляў, якія носяць імя Суворава. Але кобрынцы памятаюць гістарычную праўду: Сувораў - кат беларускага народа і яго вольнасці; надаваць імя ката - ганьба!» - напісаў чытач.

Апошнія навіны