BE RU EN

Сустрэліся «два самотнікі»

  • 17.07.2018, 10:49

Саміт Хельсінкі стаў тэмай для новай карыкатуры Сяргея Ёлкіна.

Карыстальнікаў інтэрнэту пацешыла карыкатура вядомага расейскага мастака Сяргея Ёлкіна аб сустрэчы прэзідэнтаў РФ і ЗША Уладзіміра Пуціна і Дональда Трампа, піша «Апостроф».

Адпаведны малюнак размешчаны на ягонай старонцы ў Facebook.

Так, на карыкатуры лідары дзяржаў, якія сядзяць у лужынах, надпіс каля якіх абвяшчае «Ізаляцыя». Пры гэтым яны цягнуць адзін да аднаго рукі.

«Вось і сустрэліся два самотнікі», «Сусветны пажар раздзімаюць», «Гэта яны ў нафце?», «Тры разы перахрысціўся, бульк у кацёл і там зварыўся!», «Кіма, трэцяга сябра бракуе», «Грэшнікі спрабуюць замарудзіць сваё падзенне, утапіўшы адзін аднаго», - пішуць у інтэрнэце.

Апошнія навіны