BE RU EN

Украінскі інвестар сышоў з Аршанскага завода пад ціскам: У Беларусі ёсць шэры кардынал

  • 16.07.2018, 20:28

Са слоў бізнэсоўца, пакінуць авіярамонтнае прадпрыемства яго вымусіў не Лукашэнка.

Украінскае АТ «Матор Січ» выйшаў са складу акцыянераў Аршанскага авіярамонтнага завода пад ціскам беларускіх уладаў, заявіў naviny.by прэзідэнт украінскай кампаніі Вячаслаў Багуслаў.

Спачатку ўлады не выпусцілі з Беларусі ва Украіну яго асабісты самалёт. Затым распачалі крымінальную справу ў дачыненні да былога генеральнага дырэктара завода і службовых асоб «Матор Січ» за перавышэнне службовых паўнамоцтваў.

- Мяне ўсюды суправаджалі. Са мной сустракаліся некалькі разоў. І ў Астане на выставе, і ў Кіеве. Гэта быў ціск, але не першай асобай. У іх ёсць шэры кардынал, але не будзем пра гэта. Дзякуй Богу, мы выйшлі. Гэта няўдалы досвед, - паведаміў Вячаслаў Багуслаў.

Выхад са складу акцыянераў прынёс яму страты на буйную суму: «Наогул я страціў чыстымі грашыма 13 мільёнаў (даляраў). Мы паднялі вытворчасць з нуля да васьмі гелікоптэраў у год. Мы былі вымушаныя выплаціць запазычанасці».

З ягоных слоў, беларускія ўлады павінны разлічыцца за прададзеныя акцыі «Матор Січ» да 1 жніўня гэтага года, але не стаў называць суму, спасылаючыся на камерцыйную таямніцу.

Апошнія навіны