BE RU EN

Грабоўскі можа перайсці ў менскае «Дынама»?

  • 16.07.2018, 20:23

Славуты беларускі хакеіст прысутнічаў на адкрытай трэніроўцы «Зуброў».

Вядомы беларускі форвард Міхаіл Грабоўскі назіраў за адкрытай трэніроўкай менскага «Дынама», паведамляе карэспандэнт Tribuna.com.

У прэс-службе «Дынама» адзначылі, што цяпер хакеіст ніяк не звязаны з клубам.

Правы на Грабоўскага належаць «Вегасу» але форвард не гуляў ужо больш за два гады праз цяжкую траўму.

34-гадовы нападнік ездзіў з нацыянальнай камандай Беларусі на чэмпіянат свету ў Данію і дапамог трэнерскаму штабу, але быў адхілены пасля першай жа трэніроўкі праз адсутнасць паўнамоцтваў.

Апошнія навіны