BE RU EN

Трамп: Мы будзем жорстка канкураваць з «Паўночнай плынню - 2»

  • 16.07.2018, 20:01

Пра гэта прэзідэнт ЗША заявіў на сумеснай прэс-канферэнцыі з Пуціным.

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп заявіў, што пакідае за Нямеччынай права на прыняцце рашэння аб удзеле ў рэалізацыі праекта «Паўночная плынь-2», запэўніўшы пры гэтым, што амерыканскія экспарцёры звадкаванага прыроднага газу будуць жорстка канкурыраваць з гэтым трубаправодам, паведамляе zn.ua.

«Мы будзем канкураваць... Я не ўпэўнены, што гэта ў лепшых інтарэсах Нямеччыны. ЗША будуць і ўжо з'яўляюцца самай буйнай дзяржавай па нафце і газу. Мы прадаём ЗПГ і павінны канкураваць з трубаправодам», - заявіў амерыканскі прэзідэнт падчас сумеснага з прэзідэнтам РФ Уладзімірам Пуціным брыфінгу ў Хельсінкі ў панядзелак, 16 ліпеня.

Трамп нагадаў, што ўжо абмяркоўваў гэтае пытанне з федэральнай канцлеркай Нямеччыны Ангелай Мэркель. З ягоных слоў, дыскусія была даволі жорсткай.

Апошнія навіны