BE RU EN

Запазычанасці прадпрыемстваў Беларусі ў крэдытах і пазыках працягваюць расці

  • 16.07.2018, 19:17

Запазычанасці дасягнулі 68,8 мільярдаў рублёў.

Запазычанасць беларускіх кампаній у крэдытах і пазыках дасягнула 68,8 млрд. рублёў на 1 чэрвеня, што на 4% больш, чым у пачатку года, паведамляе belmarket.by.

Пратэрмінаваная запазычанасць у крэдытах і пазыках складае 2,5 млрд. рублёў, што на 1,7% больш, чым у пачатку года. У параўнанні з 2017-м яна знізілася на 2,2%.

Агулам дэбіторская запазычанасць прадпрыемстваў складае 36,37 млрд. рублёў, у тым ліку пратэрмінаваная - 7,9 млрд, а крэдыторская - 46,25 млрд., у тым ліку пратэрмінаваная 7,57 млрд. рублёў.

Апошнія навіны