BE RU EN

У Маскве прагрымеў выбух, 12 чалавек траўмаваныя

  • 16.07.2018, 19:05

16 ліпеня ў Маскве прагрымеў выбух у кавярні на вуліцы Авіяцыйнай. Усе пацярпелыя шпіталізаваныя.

У Маскве 16 ліпеня прагрымеў выбух у кавярні, у выніку якога пацярпелі 12 чалавек, паведаміў у Тwitter мэр Масквы Сяргей Сабянін.

Паводле інфармацыі мэра горада, выбух прагрымеў у кавярні на вуліцы Авіяцыйнай.

На месцы выбуху ў Маскве працуюць брыгады «хуткай дапамогі», а таксама санітарныя гелікаптэры. Усе пацярпелыя шпіталізаваныя.

Апошнія навіны