BE RU EN

Павел Севярынец: Мы пачнём шырокую кампанію байкоту рэстарацыі ля Курапатаў

  • 16.07.2018, 18:51

Палітык абвясціў ультыматум уладальнікам скандальнай рэстарацыі.

Абаронцы Курапатаў гатовыя распачаць шырокую кампанію байкоту рэстарацыі «Паедзем паядзім».

Пра гэта сустаршыня аргкамітэту партыі БХД Павал Севярынец заявіў у жывым эфіры «Еўрарадыё».

З ягоных слоў, калі ў сераду ўладальнікі рэстарацыі «Паедзем паядзім» не дадуць адказу, то пачнецца байкот не толькі гэтай рэстарацыі, але і іншых устаноў гэтых самых уладальнікаў. Між іншым, наступным аб'ектам Севярынец назваў рэстарацыю «Гранд Кушавель». Таксама плануецца зладзіць байкот пастаўшчыкоў у гэтыя ўстановы.

Акрамя таго, абаронцы Курапатаў прапануюць не выдаваць шэнгенскія візы тым, хто мае дачыненне да гэтага скандалу.

У суботу Севярынец абвясціў ультыматум уладальнікам рэстарацыі «Паедзем паядзім»: ён даў ім тры дні на тое, каб згарнуць працу ўстановы.

Апошнія навіны