BE RU EN

Італьянцы распавялі, як санкцыі дапамаглі беларусам

  • 16.07.2018, 18:42

Беларусь істотна нарасціла імпарт у Расею пасля ўвядзення санкцый.

Экспарт сельгаспрадукцыі з маркай Made in Italy страціў больш за адзін мільярд еўраў з пачатку ўступлення эмбарга ў дзеянне, гаворыцца ў заяве. Прамым вынікам стала спыненне адгрузак з Італіі ў Расею, паведамляе belmir.by.

Але да іх дадаецца і ўскосная шкода праз нанясенне шкоды іміджу прадуктаў з лэйблам Made in Italy, бо на расейскім рынку цяпер распаўсюдзілася прадукцыя, якая не мае нічога агульнага з Італіяй, кажуць у Coldiretti.

У тутэйшых супермаркетах цяпер можна знайсці мясцовыя несапраўдныя заменнікі арыгінальных італьянскіх прадуктаў, ад мацарэлы і мартадэлы да пармезану і маскарпоне.

Прычым вытворчасць аналагаў узмацніла не толькі расейскую прамысловасць, але і іншыя краіны, якія не пацярпелі ад эмбарга, такія як Швейцарыя, Беларусь, Аргенціна або Бразілія. Яны нарасцілі імпарт у Расею, сцвярджае Coldiretti.

На прылаўках ляжаць скаморца, мацарэла, правалоне, маскарпоне і рыкота Made in Belarus, салямі мілана і гарганзолы вытворчасці Швейцарыі, пармезан і рэджаніта бразільскага або аргентынскага паходжання, гаворыцца ў заяве.

Апошнія навіны