BE RU EN

У БДУ прызначаны новы дэкан факультэта журналістыкі

  • 16.07.2018, 14:41

Вольга Самусевіч змяніла на пасадзе дэкана Сяргея Дубовіка.

Новым дэканам факультэта журналістыкі БДУ стала Вольга Самусевіч, піша сайт універсітэта.

Вольга Самусевіч змяніла Сяргея Дубовіка, які ўзначальваў інстытут журналістыкі з 2005 года і ў красавіку напісаў заяву аб звальненні з уласнага жадання. Пасля гэтага БДУ заявіў пра трансфармацыю інстытута журналістыкі ў факультэт.

Вольга Самусевіч - кандыдатка філалагічных навук, дацэнтка. У БДУ працуе з 2002 года. Прайшла шлях ад выкладчыцы кафедры стылістыкі і літаратурнага рэдагавання факультэта журналістыкі да намесніцы дырэктара Інстытута журналістыкі БДУ, сказана ў ейнай біяграфіі на сайце ўніверсітэта.

Яна сябра Рады БДУ, навукова-метадычнай камісіі БДУ, рэдакцыйнай калегіі навуковага выдання «Часопіс Беларускага дзяржаўнага універсітэта. Журналістыка. Педагогіка», Беларускага саюза журналістаў, Cаюза жанчын БДУ, Рэспубліканскага грамадскага аб'яднання «Белая Русь», намесніца старшыні навукова-метадычнай рады журналістыкі і інфармацыі.

Апошнія навіны