BE RU EN

Індыйскі бізнэсовец выдаў на адпачынак супрацоўнікаў $ 10 мільёнаў

  • 16.07.2018, 14:35

Адпачынак быў арганізаваны ў рамках штогадовага заахвочвання найлепшых супрацоўнікаў.

Індыйскі мільярдэр заплаціў дзесяць мільёнаў даляраў за тыднёвы адпачынак сваіх супрацоўнікаў у Стамбуле, размясціўшы іх у самых раскошных гатэлях места, паведамляе ria.ru.

Бізнэсоўцам, які забяспечыў фешэнэбельным гатэлям Стамбула рэкордны даход, быў "фармацэўтычны кароль Індыі" Дыліп Чангві.

У рамках штогадовага заахвочвання найлепшых супрацоўнікаў ён адпраўляе 3,5 тысячы чалавек у Стамбул разам з суполкай кухараў.

Чангві зарэзэрваваў самыя дарагія пакоі. Гэтая частка кантракту для прыймовай кампаніі, якая абслугоўвае індыйцаў, сталася самай складанай. Вялікую колькасць вольных сюіт і прэзідэнцкіх люксаў на адну і тую ж дату знайсці няпроста.

Для індыйцаў будзе арганізаваная адмысловая забаўляльная і экскурсійная праграмы з наведваннем славутасцяў турэцкага мегаполіса. Акрамя таго, мільярдэр аплаціць і выдаткі сваіх падначаленых у Стамбуле: за тыдзень знаходжання ім можна выдаткаваць на ўсіх мільён даляраў.

Апошнія навіны