BE RU EN

Дырэктар шклозавода «Нёман» затрыманы за хабар

  • 16.07.2018, 13:23

Разам з ім арыштаваны начальнік адной з упраў прадпрыемства.

Міліцыя затрымала пры атрыманні хабару дырэктара ААТ "Шклозавод "Нёман" і начальніка адной з упраў прадпрыемства, паведамляе прэс-служба МУС.

«Службовыя асобы атрымалі хабар ад прадстаўніка камерцыйнай структуры на суму 2,4 тысячы і 1,2 тысячы даляраў ЗША адпаведна. Незаконная ўзнагарода належала за арганізацыю своечасовых і прыярытэтных паставак фірме шклаваты паводле раней укладзенага пагаднення», - паведамілі ў міністэрстве.

Паводле звестак міліцыі, затрыманыя атрымлівалі хабар сістэматычна. Сума ўзнагароды залежала ад аб'ёму рэалізацыі прадукцыі.

Следчы камітэт у дачыненні да службовых асоб гуты і прадстаўніка камерцыйнай структуры распачаў крымінальныя справы. Працягваюцца следчыя і аператыўна-вышуковыя дзеянні,накіраваныя на высвятленне ўсіх фактаў супрацьпраўнай дзейнасці затрыманых асоб.

Апошнія навіны