BE RU EN

Польскія цягнікі сабраліся перавесці на новае паліва

  • 16.07.2018, 12:23

Новае паліва будзе экалагічна чыстым.

Польскі аператар грузавых перавозак PKP Cargo і польская вугальная кампанія JSW дамовіліся аб супрацоўніцтве ў частцы даследавання і распрацоўкі новых тыпаў грузавых вагонаў і лакаматываў на вадародных элементах.

Пра гэта паведамляе «Новое время».

Так, асноўнай мэтай супрацоўніцтва будзе распрацоўка інавацыйных развязанняў, накіраваных на зніжэнне спажывання энэргіі і ўздзеяння на навакольнае асяроддзе за кошт выкарыстання рухомага складу на вадародным паліве.

Адзначаецца, што JSW актыўна працуе над тэхналогіяй выдзялення чыстага вадароду з прадуктаў згарання коксагазавай вытворчасці.

Вычышчаны вадарод можа быць выкарыстаны ў паліўных элементах як для прывада рухомага складу, так і ў іншых мэтах.

Апошнія навіны