BE RU EN

Новак Джокавіч чацвёртым разам выйграў Уімблдон

  • 15.07.2018, 20:05

Джокавіч паставіў своеасаблівы рэкорд, стаўшы чэмпіёнам Уімблдона з самым нізкім рэйтынгам.

Сербскі тэнісіст Новак Джокавіч перамог паўднёваафрыканца Кевіна Андэрсана ў фінале Уімблдона. Гэта яго чацвёртая перамога ў турніры і 13-ы тытул Вялікага шлема, паведамляе ВВС.

Джокавіч падолеў Андэрсана з лікам 6:2, 6:2, 7:6 (7:3).

Джокавіч паставіў своеасаблівы рэкорд, стаўшы чэмпіёнам Уімблдона з самым нізкім рэйтынгам. Папярэдні рэкорд належыць Горану Іванішавічу, які выйграў у 2001 годзе і які патрапіў тады на турнір дзякуючы «ўайлд-кард» ад арганізатараў. Андэрсан - пятая ракетка свету.

Да гэтага Джокавіч не выйграваў тытулаў з 2016 года, маючы вялікія цяжкасці ў плане фізічнай падрыхтоўкі. Пасля аперацыі на локці ён наогул выпаў з першай дваццаткі сусветнага рэйтынгу.

«Улічваючы мае «поспехі» апошняга часу, мне асабліва няма чаго страчваць», - сказаў Джокавіч перад матчам.

Апошнія навіны