BE RU EN

Актывісткі Pussy Riot выбеглі на поле падчас фіналу ЧС

  • 15.07.2018, 19:34

Гэтай акцыяй актывісткі патрабуюць вызвалення палітычных зняволеных.

Чацвёра ўдзельнікаў Pussy Riot выбеглі на поле падчас фінальнага матчу чэмпіянату свету ў футболе. Яны зрабілі гэта ў рамках акцыі «Міліцыянт уступае ў гульню», паведамляе «Медуза».

Pussy Riot у сваім фэйсбуку паведамілі, што гэтай акцыяй патрабуюць вызвалення палітычных зняволеных, спынення крымінальных спраў за перадрук і незаконных арыштаў на мітынгах, а таксама дапушчэння палітычнай канкурэнцыі ў краіне.

«Сёння 11 гадоў як памёр вялікі расейскі паэт Дзмітрый Аляксандравіч Прыгаў. Прыгаў стварыў у расейскай культуры вобраз Міліцыянта, носьбіта нябеснай дзяржаўнасці. ...> Нябесны міліцыянт абараняе сон немаўляці, зямны ж міліцыянт пераследуе палітычных зняволеных, саджае за перадрук і ўпадабайкі», - гаворыцца ў заяве актывістак.

Апошнія навіны