BE RU EN

Каманда Францыі выйшла наперад у фінале ЧС-2018

  • 15.07.2018, 18:49

Пасля першага тайма французы вядуць у матчы з харватамі - 2:1.

На 39-й хвіліне лік стаў 2:1 на карысць каманды Францыі ў фінале чэмпіянату свету. Антуан Грызман рэалізаваў пенальці, прызначаны за гульню рукой у сваёй штрафной. Арбітр матчу Нестар Пітана прызначыў адзінаццаціметровы пенальці пасля прагляду відэапаўтору - у дынаміцы было незразумела, ці закрануў Іван Перышыч мяч рукой. Грызман развёў мяч і брамніка па розных кутках.

Рахунак у фінальным матчы на 18-й хвіліне адкрыла каманда Францыі - пасля падачы са штафнога Грызмана Марыё Манджукіч зрэзаў мяч у сваю браму. Праз 10 хвілін харваты адгуляліся - пасля стандарту мяч трапіў да Перышыча, які з межаў штрафной прабіў у далёкі кут.

Апошнія навіны