BE RU EN

Аляксандр Хацкевіч зычыць поспеху ў фінале ЧС-2018 Віду, Піварычу і нацыянальнай камандзе Харватыі

  • 15.07.2018, 14:17

Беларускі трэнер кіеўскага «Дынама» - пра вызначальную гульню чэмпіянату.

Галоўны трэнер кіеўскага «Дынама», беларускі спецыяліст Аляксандр Хацкевіч зычыць поспеху нацыянальнай камандзе Харватыі ў фінале чэмпіянату свету 2018 супраць Францыі, паведамляе pressball.by.

У складзе «шашачных» выступае абаронца ўкраінскай каманды Ёсіп Піварыч, а таксама былы гулец клуба Дамагой Віда.

«У першую чаргу, хочацца пажадаць Піварычу, Віду, а таксама ўсім харватам перамагчы на чэмпіянаце свету. Пасля мундыялю Піварыч атрымае 10-12 дзён адпачынку, а потым чакаем яго ў Кіеве», - прыводзіць Footboom словы Хацкевіча.

Апошнія навіны