BE RU EN

Сталі вядомыя пераможцы Уімблдона ў парным мужчынскім разрадзе

  • 15.07.2018, 11:22

Сёння таксама вызначыцца чэмпіён сярод мужчын.

Амерыканцы Майкл Браян і Джэк Сок выйгралі Уімблдон у мужчынскім парным разрадзе, паведамляе ТАСС.

У фінале яны перамаглі паўднёваафрыканца Равэна Класена і новозеландца Майкла Вінуса з лікам 6:3, 6:7, 6:3, 5:7, 7:5.

Сёння - апошні дзень брытанскага турніру. Стане вядомы пераможца сярод мужчын: у фінале гуляюць серб Новак Джокавіч і паўднёваафрыканец Кевін Андэрсан, а сярод жанчын лепшай стала немка Ангеліка Кербер, якая напярэдадні падолела амерыканку Серэну Вільямс.

Апошнія навіны