BE RU EN

Бой украінскага баксёра Вусіка ў Маскве пад пагрозай зрыву

  • 14.07.2018, 13:56

Арганізатары бою не выконваюць свае абавязальніцтвы.

Фінальны бой Сусветнай баксёрскай суперсерыі ў цяжкой вазе паміж чэмпіёнам свету паводле версіі WBO украінцам Аляксандрам Вусікам і расейцам Муратам Гасіевым пад пагрозай зрыву. Пра гэта паведамляе Vringe.

Двубой запланаваны на 21 чэрвеня ў Маскве.

Мэнэджар Вусіка Эгіс Клімас растлумачыў, што арганізатары не выконваюць узятыя на сябе абавязальніцтвы. Калі сітуацыя не развяжацца ў найбліжэйшыя дні, то бой будзе сарваны.

"Наколькі я ведаю, арганізатары не арганізавалі ў поўнай меры пералёт, бяспеку і пражыванне, а да бою ж застаецца адзін тыдзень. Ім трэба нешта рабіць, калі яны хочуць убачыць нас у Маскве. Пералёт у Аляксандра запланаваны на панядзелак. Гэта крайні тэрмін", – сказаў Клімас.

Апошнія навіны