BE RU EN

Пуцін запрасіў Лукашэнку на фінальны матч ЧС

  • 14.07.2018, 12:48

Дыктатар наведае фінальны матч чэмпіянату свету ў футболе паміж зборнымі Францыі і Харватыі.

Гульня адбудзецца 15 ліпеня ў Маскве на стадыёне «Лужнікі». Наведаць фінал беларускага лідара запрасіў прэзідэнт Расеі Уладзімер Пуцін.

Як паведаміла БелТА прэс-сакратарка Лукашэнкі Наталля Эйсмант, Лукашэнка ўважліва сачыў за падзеямі на чэмпіянаце свету і высока ацаніў вынікі зборнай Расеі, якая дайшла да чвэрцьфіналу.

У фінале ж кіраўнік, паводле словаў Эйсмант, будзе хварэць «за прыгожы і дзейсны футбол».

Апошнія навіны