BE RU EN

ЗША могуць вярнуць сусветнае лідарства ў здабычы нафты

  • 14.07.2018, 10:37

Паводле прагнозу Мінэнэргетыкі ЗША, у 2019 годзе аб'ёмы здабычы нафты вырастуць да 11,8 мільёна бараляў за дзень.

Гэта можа дазволіць краіне стаць найбуйнейшым у свеце вытворцам сырой нафты, паведаміла кіраўніца Энэргетычнага інфармацыйнага агенцтва Лінда Капуана. Паводле ейных словаў, Злучаныя Штаты змогуць абагнаць астатнія краіны ў тым выпадку, калі Расея і Саудаўская Аравія не павялічаць здабычу нафты, паведамляе dw.com.

Упершыню за апошнія 45 гадоў

Цягам большай часткі 20-га стагоддзя ЗША з'яўляліся сусветным лідарам у здабычы нафты, нагадвае ў пятніцу, 13 ліпеня, тэлеканал CBS News са спасылкай на звесткі Міністэрства энэргетыкі ЗША. У 1974 годзе на першую пазіцыю выйшаў СССР, у 1976 годзе – Саудаўская Аравія.

У канцы 1970-х гадоў Савецкі Саюз рабіў на траціну больш сырой нафты, чым ЗША, праз яшчэ дзесяць гадоў – амаль удвая больш. За апошняе дзесяцігоддзе ў ЗША рэзка выраслі аб'ёмы здабыванай нафты, што звязана з новымі тэхналогіямі здабычы сланцавай нафты.

Прагноз ЗША на 2018 год – 10,8 мільёна бараляў нафты за дзень

Паводле ацэнкі амерыканскай адміністрацыі, у 2017 годзе РФ здабывала больш за 10,3 мільёна бараляў за дзень, Саудаўская Аравія – крыху менш за 10 мільёнаў, здабыча ЗША складала 9,4 мільёна бараляў.

У лютым 2018 года Злучаныя Штаты выйшлі на другое месца, здабываючы больш за 10 мільёнаў бараляў за дзень, паказваецца далей у паведамленні. У чэрвені гэты паказнік складаў блізу 10,9 мільёна бараляў за дзень. Паводле прагнозу агенцтва, сярэдні паказнік ЗША за 2018 год можа скласці 10,8 мільёна бараляў за дзень.

Апошнія навіны