BE RU EN

Сёння таксама аранжавы ўзровень небяспекі – навальніцы

  • 14.07.2018, 10:26

14 ліпеня ў Беларусі чакаецца воблачнае з праясненнямі надвор'е.

На большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць дажджы, навальніцы, месцамі будуць моцныя залевы.

Вецер будзе пераменных напрамкаў, 3–8 метраў за секунду, пры навальніцах – з парывамі да 14 метраў за секунду.

Тэмпература паветра ўначы складзе 11–17 градусаў вышэй за нуль, удзень – 21–26 градусаў са знакам плюс, паведамляе Белгідрамет.

Апошнія навіны