BE RU EN

Трамп распавёў, што абмяркуе з кіраўніком Расеі ў Гельсінках

  • 13.07.2018, 18:39

Сустрэча адбудзецца ўжо 16 ліпеня.

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп абмяркуе ў Гельсінках з Пуціным пытанне Украіны, Сірыю, Блізкі Усход у цэлым, а таксама пытанне нераспаўсюджання ядзернай зброі.

Як паведамляе «Новое время» са спасылкай на СBS, пра гэта прэзідэнт заявіў падчас супольнай прэс-канферэнцыі з прэм'ер-міністаркай Вялікабрытаніі Тэрэзай Мэй у Лондане.

Таксама Трамп паабяцаў узняць пытанне расейскага ўмяшання на выбарах у 2016 годзе, хаця і выказаў сумнеў у тым, што Пуцін зробіць якія-небудзь прызнанні на гэты конт.

Сустрэча Дональда Трампа і Уладзіміра Пуціна адбудзецца ў сталіцы Фінляндыі Гельсінках 16 ліпеня.

Са слоў Трампа, стораны абмяркуюць канфлікты ва Украіне і Сірыі, а таксама ўмяшанне Расеі ў выбары прэзідэнта ЗША.

Апошнія навіны