BE RU EN

Данкверт: Беларусь прадае РФ больш «малочкі», чым вырабляе

  • 13.07.2018, 17:44

Рассельгаснагляд не спяшаецца рэабілітаваць беларускія прадпрыемствы.

Рассельгаснагляд у найбліжэйшы час не плануе цалкам здымаць абмежаванні на пастаўкі малочнай прадукцыі з Беларусі, заявіў кіраўнік установы Сяргей Данкверт, піша "Штодзённік".

"Мы не бачым магчымасці шырока адчыняць заводы і здымаць абмежаванні на пастаўкі малочнай прадукцыі з Беларусі", – заявіў кіраўнік Рассельгаснагляду Сяргей Данкверт журналістам у Бранску.

Данкверт правёў у пятніцу перамовы з намеснікам міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Беларусі, дырэктарам дэпартамента ветэрынарнага і харчовага нагляду Іванам Смільгінем наконт пытанняў пастаўкі малочнай прадукцыі.

Паводле ягоных словаў, пакуль у шэрагу пытанняў кансэнсус не дасягнуты.

Кіраўнік Рассельгаснагляду паведаміў, што ў цяперашні час пастаўкі малочнай прадукцыі ў Расею дазволеныя 120 беларускім прадпрыемствам. Рэжым абмежаванняў – поўнасцю або часткова – дзейнічае ў дачыненні да 40 прадпрыемстваў.

"Мы не можам шырока ісці (адкрываць пастаўкі з многіх беларускіх прадпрыемстваў – рэд.), паколькі ёсць у Беларусі заводы, якія пастаўляюць прадукцыі больш, чым іхняя магутнасць. Ёсць тыя, якія пастаўляюць прадукцыю ў абыход нашых кантрольных пунктаў. Як мы можам такія прадпрыемствы заахвочваць?" – заявіў ён.

Усяго, паводле ягоных словаў, Рассельгаснагляд вызначыў тры групы так званых "дрэнных" прадпрыемстваў, якім пакуль не можа быць нададзена права паставак на расейскі рынак.

Апошнія навіны