BE RU EN

Адвакат: Сянцова могуць вызваліць ужо ў найбліжэйшы час

  • 13.07.2018, 16:48

У гэтай сітуацыі ўсё залежыць ад меркавання Пуціна.

Украінскага рэжысёра Алега Сянцова, які знаходзіцца ў калоніі расейскага горада Лабытнангі, могуць памілаваць у найбліжэйшы час. Такое меркаванне выказаў ягоны адвакат Дзмітрый Дынзэ ў каментары "BBC Україна", піша "Гордан".

Адказваючы на пытанне, ці зможа прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін памілаваць Сянцова ў сувязі з просьбай маці палітвязня, Дынзэ адказаў: "Могуць, вядома".

Адвакат падкрэсліў, што ў гэтай сітуацыі ўсё залежыць ад меркавання Пуціна.

"Калі [прэс-сакратар прэзідэнта РФ Дзмітрый] Пяскоў сказаў, што разгледзяць, то я думаю, могуць і за тыдзень усё пастанавіць", – дадаў ён. Сянцоў быў асуджаны ў РФ да 20 гадоў пазбаўлення волі 25 жніўня 2015 года.

Апошнія навіны