BE RU EN

У Нямеччыне аднаўляльныя крыніцы ўпершыню далі больш энэргіі, чым вугаль

  • 13.07.2018, 15:48

Сёлета перавага захоўвалася асабліва доўга.

У першай палове 2018 года ў Нямеччыне аднаўляльныя крыніцы ўпершыню далі больш электраэнэргіі, чым вугаль – 36% усёй электраэнэргіі супраць 35%, паведамляе euro-pulse.ru.

Паводле звестак Асацыяцыі энэргетыкі і воднай прамысловасці Нямеччыны BDEW, летась за гэты перыяд «зялёныя» крыніцы далі ўсяго 33% энэргіі, а вугальныя электрастанцыі – 39%.

Раней у Нямеччыне ўжо былі дні і нават тыдні, калі на ветравую і сонечную энэргетыку, біягаз і гідраэлектрастанцыі прыходзілася больш электрычнасці, чым на вугальныя станцыі, але сёлета ўпершыню перавага захоўвалася так доўга.

На ўзроўні Еўразвязу аднаўляльныя крыніцы энэргіі абагналі вугаль ужо ў 2017 годзе.

Апошнія навіны