BE RU EN

Авіяўдар на ўсходзе Сірыі: забітыя блізу 30 чалавек

  • 13.07.2018, 12:15

Удар быў нанесены паблізу ад мяжы з Іракам.

Прынамсі 28 чалавек загінулі ў выніку авіяўдару па кантраляваным "Ісламскай дзяржавай" раёне на ўсходзе Сірыі каля мяжы з Іракам.

Пра гэта паведаміў Сірыйскі цэнтр маніторынгу за выкананнем правоў чалавека, піша Reuters.

Сірыйскае дзяржаўнае інфармацыйнае агенцтва і іншыя праўрадавыя СМІ заявілі, што ўзначаленая ЗША кааліцыя нанесла авіяўдар паблізу горада Альбу-Камаль на ўсход ад ракі Еўфрат. З іх звестак, загінулі больш за 30 чалавек.

Кааліцыя, якую ўзначальвае ЗША, змагаецца за тое, каб разбіць рэшткі "Ісламскай дзяржавы" ў Сірыі ў падтрымку сірыйскіх дэмакратычных сіл (SDF), альянсу паўстанцаў, сярод іншага курдскай YPG.

Апошнія навіны